Да мяжы з Беларуссю і Украінай перакідваецца расійская мотастралковая брыгада

OSINT-эксперты міжнароднай валанцёрскай супольнасці InformNapalm не толькі фіксуюць прысутнасьць расійскіх вайскоўцаў на Данбасе і ў Крыме, але і адсочваюць перадыслакацыю падраздзяленняў ЗС РФ на ўсёй працягласці мяжы Украіны і Беларусі з Расіяй.

nap1.jpg


Нягледзячы на тое, што Беларусь з'яўляецца адным з асноўных вайсковых хаўруснікаў Расіі, з якой створаная адзіная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сыстэма супрацьпаветранай абароны, расійскае камандаванне разгортвае ўздоўж беларускай мяжы новыя вайсковыя базы са значным ударным патэнцыялам.
Фармуецца не так званая лінія абароны, але паводле расейскіх СМІ, «звышмагутны браняваны кулак», які мае супрацьдзеіць краінам NATO. Характэрным з'яўляецца тое, што Беларусь, уваходзячы ўва ўсе мажлівыя вайсковыя хаўрусы з Расіяй, афіцыйна ніколі не заяўляла пра намеры ўвайсці ў  вайсковы блок краінаў Захада, таму гэтыя заявы пра стварэньне “кулаку” ля беларускай мяжы выглядаюць дужа дзіўнымі.
Нагадаем, што ў красавіку 2016 г. у адным з папярэдніх расьледаванняў InformNapalm, датычным аднаўлення вайсковага гарадку ў Бранскай вобласці, было зазначана, што да сярэдзіны траўня 2016 г. у горад Клінцы маюць прыбыць вайскоўцы з Екатэрынбурга. Тады інфармацыя была атрыманая дзякуючы маніторынгу ў сацыяльных сетках паведамленняў мясцовых жыхароў горада Клінцы. У абмяркаваннях побытавых пытанняў арэнды жылля вайскоўцы з екатэрынбургскай вайсковай часткі № 61423 агучылі інфармацыю і пра тэрміны пераезду ў новае мейсца дыслакацыі.
У мясцовай газеце г. Клінцы «Ваше дело» (рас.) ад 14 красавіка 2016 г. было паведамлена, што 25 сакавіка 2016 г. адбыліся публічныя слуханні наконт сцьвярджэння праектаў планавання вайсковых аб’ектаў у горадзе. Стала вядома, што адзін з іх мае знаходзіцца на вуліцы Паркавай, у раёне стадыёну «Труд», а іншы – у Займішчы, на ўскраіне горада. 1 красавіка 2016 г. распачалася падрыхтоўка тэрыторыі да ўзвядзення казармаў. Паводле дадзеных СМІ, вайскоўцы меліся прыбыць толькі ў верасьні 2016 году.
Аднак з дапамогай OSINT была атрыманая інфармацыя пра тое, што 24 траўня 2016 г. вайскоўцы 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга ўжо прыбылі ў Клінцы Бранскай вобласьці.

klincu.jpg


klincu_2.jpg


klincu_3.jpg


Разам з вайскоўцамі ў Клінцы прыбываюць і эшалоны з тэхнікай. Перавозку ўзбраення і тэхнікі з Екатэрынбурга плануюць завяршыць да кастрычніка 2016 году.

klincu_4.jpg


У гэты момант вайскоўцы знаходзяцца ў палявым лагеры на ўскраіне горада (каардынаты  52.7780623,32.2027034). Цалкам мажліва, яны будуць там напрацягу ўсяго лета, бо колішнія вайсковыя часткі ў межах гораду яшчэ не адноўленыя. Ніжэй у фота зафіксаванае разгортваньне гэтага лягеру.

72jvr6xlpfu.jpg

as1djkzow68.jpg


yldrob1tso.jpg


zvekwjsz6ui.jpg


Мясцовыя СМІ горада Клінцы падалі падрабязныя дадзеныя пра чарговы прыезд вайскоўцаў з Екатэрынбурга. У горад прыбыў эшалён з цяжкай баявой тэхнікай і чатырма пасажырскімі вагонамі. Камандыр трэйцяга мотастралковага батальёну 28-й АМСБр маёр Віталь Сакалоў адрапартаваў пра прыбыццё з Екатэрынбурга ў месца сталай дыслакацыі ў Клінцы 214 вайскоўцаў. Апроч гэтага, ён дадаў, што кожнага дня маюць пад’язджаць жаўнеры і папаўняць шэрагі вайскоўцаў.
На вайсковай базе ў Клінцах, што знаходзіцца ўсяго за 90 км ад Гомеля, дыслакуюцца падраздзяленні 28-й мотастралковай брыгады з Екатэрынбурга, якія атрымалі значны баявы досвед у выніку расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны і Сірыі.  Бяручы пад увагу тое, што непадалёк ад Клінцоў знаходзіцца аўтамагістраль Гомель-Бранск, а праз сам горад праходзіць чыгунка Гомель-Унеча, можна смела зрабіць здагадку пра прыярытэтны беларускі напрамак новай вайсковай базы.
Праз разгортванне новых вайсковых базаў уздоўж мяжы з Беларуссю, адсутнасць памежнага кантролю з РФ, дастатковых вайсковых сілаў на ўсходніх рубяжах краіны, значна ўзрастае пагроза задзейнічання рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі. Вялікую засцярогу выклікае той факт, што да беларускай мяжы перакідваюцца расейскія мотастралковыя падраздзяленні, якія маюць значны баявы досьвед, атрыманы падчас ажыццяўлення расейскай агрэсіі супраць Украіны і Сірыі.
Паводле informnapalm.org