З'явіўся тэкст указу Парашэнкі аб ваенным становішчы

Апрылюднены ўказ украінскага прэзідэнта наконт увядзення ў краіне ваеннага становішча. А камітэт Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі і абароны аднагалосна падтрымаў указ Парашэнкі.

2_tn.jpg


Прэзідэнт Пётр Парашэнка сваім указам увёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 26 лістапада 2018 "Аб надзвычайных мерах па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці Украіны і ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне".

Пра гэта паведамляе сайт кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

 

6ca75c6_1__1_.jpg

78b30f0_2.jpg



Рашэнне СНБА змяшчае 12 пунктаў з іх апошні — таемна.

У той жа час на сайце ўкраінскага парламента зарэгістраваны ўнесены кіраўніком дзяржавы праект закона аб зацвярджэнні ўказа прэзідэнта Украіны "Аб увядзенні ваеннага становішча ў Украіне".

Яго тэксту на сайце Вярхоўнай Рады яшчэ няма.

Камітэт Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі і абароны аднагалосна падтрымаў указ прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета Нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб ваенным становішчы, паведамляе gordonua.com

Цяпер на пасяджэнні Вярхоўнай Рады, што запланаванае на другую палову 26 лістапада, гэты ўказ павінен быць зацверджаны народнымі дэпутатамі. 

Вярхоўная Рада зладзіла адкрытыя слуханні наконт увядзення ваеннага становішча. Анлайн пасяджэнне транслююць многія укранскія СМІ

 

Паводле www.pravda.com.ua, gordonua.com