Зяленскага запрасілі на саміт G20, на якім не хочуць бачыць Пуціна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў запрашэнне наведаць саміт «Групы 20». Паводле Зяленскага, яго агучыў прэзідэнт Інданезіі Джока Відода падчас размовы 27 красавіка.

7474e503_2583_4a23_8baf_f559e2b12227_w1023_r1_s.jpg


Зяленскі падзякаваў Відоду за падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у прыватнасці за «дакладную пазіцыю ў ААН». Ён адзначыў, што бакі таксама абмеркавалі пытанні харчовай бяспекі.

«Удзячны за запрашэнне на саміт G20», — адзначыў Зяленскі. Відода пакуль не каментаваў размову.

Саміт «Групы 20» плануецца ў правінцыі ў лістападзе 2022 году. Яго будзе праводзіць Інданезія, якая старшынствуе ў G20.

Міністр фінансаў ЗША Джанет Элен заявіла ў пачатку красавіка, што Расія павінна быць выключаная з клубу 20 найбуйнейшых эканомік свету G20, і папярэдзіла, што яе краіна будзе байкатаваць «шэраг сустрэч» у фармаце G20, калі на іх з’явяцца расійскія прадстаўнікі.

G20 — гэта група найбуйнейшых эканомік свету, мэтай якой з’яўляецца каардынацыя дзеянняў па найважнейшых пытаннях, якія ўплываюць на сусветную эканоміку.