«Жоўтыя камізэлькі» ізноў на вуліцах Парыжа. Пачаліся арышты
Удзельнікі акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" у Парыжы ізноў выйшлі
на вуліцы і ідуць на Елісейскія палі, піша TUT.BY са спасылкамі на
французскія крыніцы.

Пратэстоўцы ідуць на Елісейскія палі. Каля двух тысяч чалавек сабраліся ля вакзала Сэн-лазар, на плошчах Рэспублікі і оперы. Аўтамабільны рух перакрыты. Паведамляецца, што ў Парыжы і прыгарадах арыштаваныя ўжо 70 чалавек.
Акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" адбываюцца ў Францыі ўжо 5-ы тыдзень. Кіраўніцтва краіны ўжо двойчы пайшло на саступкі пратэстоўцам: спачатку адмяніўшы экалагічны падатак, які і стаўся прычынай пратэстаў, потым падняўшы мінімальны заробак. Аднак пратэсты дагэуль працягваюцца.
Тым часам тэлеканал "Беларусь-1" выпусціў сюжэт, у якім словы ўдзельнікаў пратэстаў былі перакручаныя да наадварот. Падман быў выкрыты тэлеграм-каналам Nexta.
У мінулы тыдзень на вуліцы Парыжа былі выведзеныя браневікі. Чацвёра чалавек загінула падчас сутычак з паліцыяй.


