Колькі Францыі каштавалі пратэсты «жоўтых камізэлек»: агучаныя страты

Улады Францыі назвалі страты ад дзеянняў актывістаў руху жоўтых камізэлек — 10 мільярдаў еўра.

Пратэсты жоўтых камізэлек у Францыі

Пратэсты жоўтых камізэлек у Францыі

Страты з-за дзеянняў актывістаў руху “жоўтых камізэлек” абыдуцца бюджэту Францыі ў 10 мільярдаў еўра. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Эдуар Філіп у інтэрв'ю газеце “Echos”.

Паводле яго слоў, у гэтую суму ўваходзяць страты з-за дзеянняў жоўтых камізэлек і шэраг саступак ім.

"Анансаваныя прэзідэнтам Эмануэлем Макронам меры абыдуцца ў 10 мільярдаў еўра. Мы робім шэраг мер у дачыненні да прадпрыемстваў і выдаткаў каля 4 мільярдаў еўра", — сказаў Філіп.

Прэм'ер адзначыў, што гэтыя меры павінны дазволіць стрымаць дэфіцыт бюджэту Францыі ў 2019 годзе на ўзроўні 3,2%.

Нагадаем, у Францыі з 17 лістапада працягваюцца акцыі пратэстнага руху так званых “жоўтых камізэлек”. Актывісты выступаюць супраць павышэння коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і прэм'ер-міністра.

Урад Францыі пайшоў на эканамічныя саступкі "жоўтым камізэлькам" і адтэрмінаваў на год павышэнне коштаў на паліва і наклаў мараторый на павышэнне на працягу зімы тарыфаў на газ і электраэнергію.

Таксама з 2019 года ў краіне будзе павышаны на 100 еўра мінімальны заробак і паменшаны падатковы цяжар для самых неабароненых слаёў насельніцтва.

Паводле korrespondent.net