Эвакуацыя Трыумфальнай аркі, новая фаза эвалюцыі чалавека: тыдзень у свеце вачыма карыкатурыстаў

Выступленні «жоўтых камізэлек» не спаняюцца, у Польшчы скончылася Сусветная канферэнцыя ААН па пытаннях змены клімату, новы скандал вакол забойстваў у амерыканскіх школах — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма замежных карыкатурыстаў.

1_155.jpg

На гэтыя выхадныя ў Францыі праходзіць новая серыя акцый «жоўтых камізэлек», незадаволеных саступкамі прэзідэнта Макрона. Напярэдадні пратэстаў выданне Charlie Hebdo жартоўна параіла прэзідэнту тэрмінова прыбраць з цэнтра сталіцы Трыумфальную арку. Чамусьці менавіта гэты аб'ект звычайна церпіць у выніку сутыкненняў паліцыі і маніфестантаў.

2_141.jpg

У ЗША зной скандал вакол забойстваў у школах. Прычына — пагроза выбуху ў школе ў горадзе Ньютаўн (штат Канектыкут). Менавіта ў гэтай школе 6 лет назад дваццацігадовы Адам Лэнза застрэліў 20 дзяцей ва ўзросце 6-7 гадоў, а таксама шэсць педагогаў. Перад тым, як адправіцца ў школу, Лэнза забіў сваю маці. Выпадак з бомбай у Ньютаўне зноў выклікаў дэбаты аб забароне свабоднага прадажу зброі і прыняцця новых мер бяспекі. На хвалі скандалу амерыканцы ўспомнілі культавы малюнак Эда Хола (Ed Hall). На карыкатуры Санта-Клаўс, будучы ў шоку ад практыкі забойстваў у школах, выкідвае замоўленыя яму ў якасці падарункаў аўтаматы.

3_124.jpg

10 снежня ў свеце адзначылі Сусветны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Праўда, дагэтуль у многіх краінах улады і сілавікі брутальна ігнаруюць правы і свабоды грамадзян. Мастак рэсурсу Justice Hub паспрабаваў прадставіць рэакцыю такіх сілавікоў на тэкст Дэкларацыі.

4_1_9.jpg

У Польшчы скончылася Сусветная канферэнцыя ААН па пытаннях змены клімату, удзельнікі якой паспрабавалі даць імпульс праграме выратавання планеты. Ацэньваючы вынікі мерапрыемства, эксперты асцярожныя ў прагнозах. Але адзін вынік ёсць — бум інтарэсу да праблемы клімату ў самой Польшчы. Гэты трэнд адлюстроўвае свежая карыкатура часопіса Polityka. На малюнку жонка пераконвае мужа, які вярнуўся з камандзіроўкі, што «гэта не тое, што ён думае». Паводле яе слоў, «проста ў Лапландыі (месца рэзідэнцыі Санта-Клаўса) глабальнае пацяпленне».

5_120.jpg

У якасці эпілогу навіны навукі. Праўда, невясёлыя. Сусветныя навукоўцы папярэджваюць аб шалёнай экспансіі мікрапластыка — прадукта адходаў пластыкавага смецця. Мікрапластык ужо знайшлі ў марской і прэснай вадзе, у арктычных льдах, розных морапрадуктах, гаспадарчых землях, гарадскім паветры і нават арганізме людзей. Амерыканскі мастак Джо Хеллер (Joe Heller) у гэтай сувязі не выключае, што мы на парозе новай фазы эвалюцыі, калі чалавек пачне ператварацца ў пластыкаваю істоту.