Чацвёрты тыдзень пратэстаў у Францыі: 400 затрыманых, 4 загінулых
На вуліцы выведзеныя бронемашыны.
![Фота Meduza.io Фота Meduza.io](/img/v1/images/meduza.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Meduza.io
Толькі ў суботу ў Парыжы былі затрыманыя больш за 200 чалавек.
Тым часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пратэсты — вынік няўдалага парыскага пагаднення па клімаце. "Людзі не хочаць плаціць вялікія сумы грошай, у прыватнасці, краінам трэцяга свету (якія незразумела як расходуюцца), для таго каб магчыма абараніць навакольнае асяроддзе", а таксама заявіў што дэманстранты скандуюць: "Мы хочам Трампа!", — піша CNN.
Для разгона натоўпу паліцыя ўжывае ўсе даступныя метады: фізічную сілу, вадамёты, слезацечны газ і гумавыя кулі. Упершыню за апошнія 16 год на вуліцы былі выведзеныя браневікі.
![kuli.jpg kuli.jpg](/img/v1/images/kuli.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![vehcle_paris.jpg vehcle_paris.jpg](/img/v1/images/vehcle_paris.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З моманту пачатку пратэстаў загінулі 4 чалавекі. Апошняй загінулай была 80-гадовая жанчына, якая памерла ад патраплення ў яе газавай гранаты, піша Медуза.
Тэлебачанне ў Францыі дэманстравала выявы таго, як найбуйнейшыя супермаркеты і буцікі Парыжу былі закрытыя і не працавалі, нягледзячы на хуткі надыход Раства. У чаканні паўтарэння беспарадкаў, манументы, уключаючы Эйфелеву Вежу, і многія станцыі метро былі закрытыя. На вуліцы Парыжу выведзена 8 000 паліцыянтаў.
Прэсавы-сакратар МУС Францыі паведаміў, што ў гэтую суботу на вуліцы выйшла 31 000 пратэстоўцаў, што на 5000 меней, чым у мінулую, піша CNN.