ЗША плануюць адкрыць амбасаду ў Ерусаліме ўжо ў траўні 2018 года

Новая амбасада ЗША ў Ерусаліме будзе адкрытая ў траўні 2018 года, паведамляе Дзяржаўны дэпартамент ЗША. Адкрыццё прымяркуюць да 70-й гадавіны незалежнасці Ізраіля, піша «Радыё Свабода».

Віцэ-прэзідэнт ЗША падчас візіту ў Ізраіль

Віцэ-прэзідэнт ЗША падчас візіту ў Ізраіль


«Мы вельмі радыя зрабіць гэты гістарычны крок, і з нецярпеннем чакаем на адкрыццё ў траўні», — сказаў Хізэр Ноерт, прэсавы сакратар Дзяржаўны дэпартаменту ЗША.
Прэзідэнт Ізраіля Біньямін Нэтаньягу напісаў у сваім Твітэры, што адкрыццё амерыканскай амбасады ў траўні «ператворыць дзень 70-гадовай незалежнасці Ізраіля ў нават большае нацыянальнае святкаванне».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў ў снежні 2017 года перанос амбасады ў Ерусалім. Гэтае рашэнне выклікала пратэсты палестынцаў і іхніх арабскіх хаўруснікаў. Так, у студзені палестынскія лідары прагаласавалі за прыпыненне прызнання Ізраілю.
Палестынцы дамагаюцца таго, каб усходні Ерусалім быў сталіцай іх будучай дзяржавы. Але Ізраіль анексаваў усходні Ерусалім і абвесціў увесь горад сваёй сталіцай. Гэтае рашэнне не было прызнана міжнароднай супольнасцю.