Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі — на год больш, чым запатрабавала абвінавачанне

Журналістку TVP Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі. Суддзя вынес нават больш жорсткае пакаранне, чым прасіў пракурор.

slaunikava_2.jpg

 У Гомелі ў закрытым судзе вынеслі прысуд Ірыне Слаўнікавай.  Журналістку TVP судзіў Мікалай Доля, які разглядаў у тым ліку і «справу Ціханоўскага». Ён вырашыў асудзіць Ірыну Слаўнікаву да 5 гадоў калоніі — прытым, што пракурор прасіў для яе толькі 4 гады зняволення

Ірыну Слаўнікаву прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса) і ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).


Як пісаў НЧ, суд над журналісткай пачаўся 23 чэрвеня. Яна была затрыманая ў кастрычніку 2021 года ў аэрапорце. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым зрабілі падазраванай па крымінальнай справе. Ірыне Слаўнікавай інкрымінавалі ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня, а таксама тое, што яна «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах», «фармавала склад супольнасці, размяркоўвала ролі, карэктавала навінавую павестку, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы».

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой заклікае адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай і неадкладна вызваліць усіх 29 прадстаўнікоў медыя, якія на гэты знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Журналісты — не экстрэмісты, а іншадумства — не злачынства, падкрэслівае БАЖ.