Абвінавачанне запрасіла для журналісткі Ірыны Слаўнікавай чатыры гады калоніі

Дзяржабвінаваўца Ірына Падкавырава запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай чатыры гады пазбаўлення волі, паведамляе БАЖ.

photo_2022_07_26_12_11_47.jpg

Пра гэта стала вядома з ліста, які прыйшоў ад Ірыны. Працэс над Ірынай Слаўнікавай  праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомелі.

Суд над журналісткай пачаўся 23 чэрвеня. Яна была затрыманая ў кастрычніку 2021 года ў аэрапорце. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым зрабілі падазраванай па крымінальнай справе.

Яе абвінавачваюцца паводле артыкулаў «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч.1 арт. 361-1 КК).

Журналістцы інкрымінуецца ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня 2022 года, а таксама тое, што яна «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах», «фармавала склад супольнасці, размяркоўвала ролі, карэктавала навінавую павестку, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы».