Крымінальную справу палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука перадалі ў пракуратуру
Следчы камітэт перадаў крымінальную справу супраць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд, паведамляе БАЖ.

Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня мінулага года.
Яго вінавацяць паводле двух крымінальных артыкулаў:
130 ч. 2 КК — распальванне варожасці з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў;
426 ч.2 КК — перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карысных ці іншых памкненняў.
Пасля 2020 года ўлады сістэмна пераследуюць незалежныя беларускія медыя. Амаль усе выданні альбо разромленыя, альбо прызнаныя «экстрэмісцкімі» і выціснутыя за мяжу. Дзесяткі журналістаў знаходзяцца за кратамі.