Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ семярых чалавек
Дзень пры дні колькасць палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» прызналі яшчэ семярых зняволеных палітвязнямі. Гэта Аляксандр Казлоўскі, Віктар Жардзецкі, Аляксей Кандраценка, Аляксандр Іваноў, Юрый Лагуцін, Дзяніс Малей, Андрэй Карэцкі.Цяпер спіс палітычных зняволеных у «вясноўцаў» налічвае 1267 чалавек.
Ініцыятыва dissident.by вызнае палітзняволенымі 1547 чалавек, з якіх 184 жанчыны, 9 непаўналетніх, 515 чалавек асуджаныя на «хатнюю хімію».