Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кратамі
Сёння ўжо 500-ты дзень, як наш аўтар, выдатны журналіст і расследвальнік Дзяніс Івашын знаходзіцца ў палоне. Распавядаем пра яго дзейнасць і крымінальную справу.
![ivaszyn1.jpg ivaszyn1.jpg](/img/v1/images/ivaszyn1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяніс — журналіст, прадстаўнік супольнасці InformNapalm. З'яўляецца аўтарам шэрагу гучных журналісцкіх расследванняў.
Супрацоўнічаць з «Новым Часам» пачаў у 2018 годзе.
Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, напрыканцы таго ж года абвінавачваны ў «здрадзе дзяржаве». Прызнаны палітычным зняволеным.
Адно з апошніх сур'ёзных расследаванняў Дзяніса — Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. У імвялося пра выяўленых экс-байцоў «Беркута» на службе ў абароне дыктатуры ў Расіі і Беларусі.
![Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І](/img/v1/images/002_6_1_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дзяніс Івашын пісаў: «На тэрыторыі Беларусі выяўленыя ўжо сем экс-байцоў «Беркута», дакументальна пацверджаная служба шасці з іх у атрадах АМАП МУС РБ. Гэтая лічба не толькі не канчатковая, але ў далейшым значна павялічыцца».
У 2019 выйшла расследаванне «Расійская амбасада ў Беларусі не толькі займаецца падтрымкай дыпламатычных і гандлёвых зносінаў, культурніцкім і гуманітарным абменам. Але і валодае значным патэнцыялам для здзяйснення знешняй выведкі спецслужбамі і ёсць адным з асноўных рэалізатараў расійскай стратэгіі «мяккай сілы» ў дачыненні да Беларусі».
![Расійскі ўплыў і кантроль у Беларусі: рэзідэнтура Расійскі ўплыў і кантроль у Беларусі: рэзідэнтура](/img/v1/images/01_ambasada_rf.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У 2018 журналіст выйшла серыя артыкулаў, звязаных з сумна вядомай рэстарацыяй «Поедим поедим», пабудаванай на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.
— Глыбокае даследаванне на падставе выкарыстання крыніц адкрытага доступу. Перад усім я пачаў даследаваць фірму «БелРэстІнвест», якая менавіта спрычынілася да пабудовы гэтага рэстарану на костках. Я пачаў менавіта з яе і высветліў, што палова належыць яшчэ іншай фірме, высветліў дзе яна месціцца, яе адрас. І такім чынам, па ланцужку выйшаў менавіта на групу кампаній, якая належыць даволі буйному бізнесоўцу: Ізраілевічу Аркадзю Львовічу.
На думку Дзяніса Івашына, пабудова рэстарана ў ахоўнай зоне Курапатаў была зроблена па карупцыйнай схеме.
— Пабудова гэтага рэстарану Бульбаш-Хол, якія потым перайменавалі ў «Паедзем Паядзім», цалкам магчыма звязаная з карупцыйным складнікам, бо будаўніцтва пачыналася ў другой палове 2000-х гадоў, і менавіта ў ахоўнай зоне вакол Курапатаў. На той момант ахоўная зона была 300 метраў у радыўсе. Закон не мае адваротнай сілы, да таго ж былі пастановы і Генпракуратуры, і Міністэрства культуры спыніць незаконнае будаўніцтва, пакараць усіх вінаватых і гэты будынак знесці.
![Ці звязаны «Поедем поедим» з «афёрай тысячагоддзя» ў Малдове? Ці звязаны «Поедем поедим» з «афёрай тысячагоддзя» ў Малдове?](/img/v1/images/18_ivaszyn_poedim_4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На журналіста аказваўся ціск, вынікам якога стаў арышт Дзяніса Івашына.
![У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ](/img/v1/images/iv1_3_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
КДБ абвінаваціў Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. Гэта адбылося ў сакавіку 2022.
«Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы пад увагу ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны», — пісала праўрадавае беларускае СМІ пра сутнасць прэтэнзій КДБ да журналіста.
![«Як жа ж горача я люблю цябе, мама». Што піша з СІЗА Дзяніс Івашын «Як жа ж горача я люблю цябе, мама». Што піша з СІЗА Дзяніс Івашын](/img/v1/images/4d1ba6ce_8da0_4da9_b718_d8b5ea5d5566_w1597_n_r1_st.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нядаўна мы паразмаўлялі з мамай Дзяніса:
«Ад «суда» над Дзянісам мы нічога не чакаем, я ніколькі не сумняваюся, што яму напішуць 15 гадоў. Бо мне перадавалі, што грамадзянін следчы, таварыш Лаўранчук, казаў, маўляў, 15 гадоў — мала, каб была магчымасць, далі б больш. Таму ніякага аптымізму ў мяне адносна гэтага няма, проста будзем чакаць, як чарговую горкую пігулку ад дзяржавы. Але мы перажывем, нічога, мы моцныя, мы вытрымаем».
![Людміла Івашына: Жыву толькі надзеяй — дачакацца Людміла Івашына: Жыву толькі надзеяй — дачакацца](/img/v1/images/ivaszyn_dzjanis_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Падтрымайце журналіста лістамі, тэлеграмамі, пераводамі і пасылкамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.