У Віцебску затрымалі журналістку Таццяну Мацвееву

У Віцебску на вакзале затрымалі былую журналістку T*T.ВY Таццяну Мацвееву.

 Таццяна Мацвеева. Фота з сацсетак

Пра затрыманне Таццяны Мацвеевай паведамілі праваабаронцы. Журналістку затрымалі на віцебскім вакзале — Таццяна Мацвеева якраз вярталася з камандзіроўкі.

Апошнім часам сілавікі праяўлялі цікавасць да журналісткі, тэлефанавалі ёй і запрашалі "прыйсці на размову".

Відаць, цікавасць была выкліканая тым, што Таццяна Мацвеева раней працавала на T*T.ВY, які 14 чэрвеня Эканамічны суд Мінска прызнаў "экстрэмісцкай арганізацыяй".

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, журналістку затрымалі паводле артыкула 24.23 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў — нібыта за аватаркі ў сацсетках.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: