Юнака-журналіста арыштавалі «за распальванне», а артыкул пра яго з сайта БДУ прыбралі

Журфак БДУ выдаліў артыкул пра затрыманага падлетка-журналіста. Яго там называлі «будучыня беларускай журналістыкі».

photo_2022_07_28_17_52_15.jpg

Раніцай з’явіласа навіна пра затрыманне 17-гадовага журналіста, які пісаў для "Прессбола", Рамана Качыны. Праваабаронцы паведамілі, што хлопец у гэтым годзе скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак. Ужо ў 15 гадоў ён стаў аўтарам "Прессбола". Па словах падлетка, ён з дзяцінства марыў стаць спартыўным каментатарам на тэлеканале "Беларусь 5".

Сілавікі знялі з ім традыцыйнае “палоннае відэа”. Сцвярджаецца, нібы ў 2020-м, калі яму было 15 гадоў, Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама «распальваў варожасць у адносінах да жыхароў Расійскай Федэрацыі». Пра гэта кажа сам хлопец на «відэа». Распальванне палягала ў тым, што ён пісаў, пра войны беларусаў з Расіяй на працягу стагоддзяў.

Адразу пасля затрымання з навучальнага сайта факультэта журналістыкі БДУ раптам выдалілі артыкул пра Рамана.

Інтэрв'ю з хлопцам на навучальным сайце Websmi.by, дзе публікуюцца студэнцкія артыкулы, выйшла 16 лютага пад тэгам "абітурыент", бо хлопец збіраўся сёлета паступаць на журфак. Матэрыял называўся «Будучыня беларускай журналістыкі». Гэтае інтэрв'ю тэрмінова выдалілі з сайта, аднак копія старонкі захавалася ў кэшы Google.