Журналістка Таццяна Мацвеева на волі

Журналістка Таццяна Мацвеева, якую затрымалі 29 ліпеня, знаходзіцца дома.

Фота з Фэйсбука Таццяны Мацвеевай

Фота з Фэйсбука Таццяны Мацвеевай


«Таццяна дома! Усім дзякуй за падтрымку», — напісаў у Фэйсбуку яе муж Ігар Мацвееў.
Нагадаем, былую журналістку Т*T.BY Таццяну Мацвееву затрымалі 29 ліпеня ў Віцебску пасля вяртання з камандзіроўкі. Жанчыну затрымлівалі паводле арт. 24.23 КоАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») за аватаркі ў сацсетках.