Гісторыя аднаго цуду: Віктар Івашкевіч
Чатыры гады таму, 3 кастрычніка 2013 года, не стала аднаго з лідараў БНФ, галоўнага рэдактара газеты «Рабочы» Віктара Івашкевіча. Ён пайшоў з жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы, так і не дачакаўшыся трансплантацыі пячонкі.
Народны сход, кастрычнік 2011. Фота Сяргея Гудзіліна
У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё вызначылася аднойчы і назаўжды. Як і ў выпадку з нараджэньнем Беларускай Майстроўні, гэта адбылося трыццаць гадоў таму, і таксама дзякуючы выпадковаму зьбегу абставінаў.
Напачатку 1980-х Віктар сьвядома ішоў у палітыку (натуральна, падпольную), а прыйшоў у Майстроўню. Уплыў атрымаўся ўзаемным. Віктар стаў беларусам, а Майстроўня зь ягоным прыходам разгледзела ў
сабе патэнцыял палітычнага руху.
Адкуль што ўзьнікала ў тыя часы, да канца не зразумела і сёньня. Напэўна, сама грамадзкая атмасфэра была больш простай, жорсткай і фальшывай, што схіляла тагачасных школьнікаў, нагуляўшыся ў
вайну, перайсьці да гульні ў шпіёнаў або ў падпольле, дзе найважнейшай была форма гэтай гульні. Бо зьмест любой не санкцыянаванай уладамі ініцыятывы ўжо праз гэта мог быць толькі антысавецкім, а
значыць, нелегальным.
Івашкевіч:
Нас было чатыры чалавекі. Ну, а потым хлопцы, якія са мной гэтую партыю стварылі, паставіліся да гэтага несур’ёзна і сказалі: давай грошы нам на акцыю, мы пойдзем улёткі разьвешваць. Я
кажу: грошай няма, трэба складкі плаціць. Яны кажуць: не, ты шэф, ты кіраўнік нашай партыі, вынь ды пакладзі нам грошы на ўлёткі. А насамрэч хацелі пайсьці піва піць. Тады я сказаў: раз так, я партыю
распускаю».
Дубавец: Напэўна, такія партыі ўзьнікалі ці ня ў кожнай менскай школе. Узьнікалі й зьнікалі самі сабою. Нейкім чынам сярод аднаклясьнікаў вылучаўся лідэр, вакол яго гуртаваліся
блізкія сябры, пасьля гэта ўсё раставала, як дым. Перарасталася. Наш выпадак адрозны тым, што лідэр нікуды ня зьнік па сёньняшні дзень. І прычына — у асобе Віктара Івашкевіча.
ЧАЛАВЕК ВАЙНЫ
Івашкевіч: «Я знайшоў верш Сыса, які ён прысьвяціў мне. Верш адлюстроўвае розныя тыпы людзей, якія аб’ядналіся ў тым пачатковым маладзёвым руху:
Усіх яднае воля, толькі яму як паэту трэба было, як птушка, лётаць. А мне трэба была вайна. За Радзіму. Так і ваюю».
Дубавец: Вайна – гэта не ўсьвядомлены выбар, а тое, што ў крыві, у характары, у генах. У гэтым сэнсе палітыка Віктара Івашкевіча падобная да паэтыкі Віктара Цоя, які
таксама лічыў сябе чалавекам вайны і ўсё жыцьцё сьпяваў пра вайну, але пры тым выяўляў поўную адсутнасьць ваяўнічасьці – «я не хачу нікому ставіць нагу на грудзі». Інакш
кажучы, вайна – такі сабе сынонім песьні, вайна як прарыў да самых таемных сэнсаў жыцьця, вайна як гульня, і гульня як жыцьцё. Віктар Івашкевіч таксама кажа пра вайну без агрэсіі і
ваяўнічасьці. І калі б мне спатрэбілася адным словам акрэсьліць яго як чалавека, я, напэўна, выбраў бы слова «добры».
Івашкевіч:
І дзед з аднаго боку, і — з другога. Адзін дзед шляхцюк, у мяне нават грамата ёсьць. Другі дзед зь сялян, але за Калчака ваяваў у грамадзянскую вайну. Івашкевіч шляхцюк, а той,
Пятрушын, з-пад Вільні гаспадар. Дзед, які Пятрушын, пасьля таго, як прыйшлі чарговы раз бальшавікі ў 1944-45 годзе, сядзеў на прызьбе й казаў: ну, нічога, мужыкі, былі немцы, былі бальшавікі, гэта
ўсё ня тое, хутка амэрыканцы прыйдуць, тады будзе парадак.
І мне было вельмі дзіўна, чаму яго ніхто не заклаў, не арыштавалі. А потым мне маці растлумачыла, што казаў ён гэта ў пасёлку Зялёны Луг, там, дзе былі курапацкія расстрэлы.
І ўжо к 1945 году ўсе, хто засталіся там жывыя, разумелі, што з уладай нават у якасьці даносчыка мець кантакты небясьпечна. Для ўсіх, у тым ліку для даносчыка. Таму ён так беспакарана на сваёй
прызьбе палітыканстваваў.
Нашы бацькі нас не штурхалі да антысавецкай дзейнасьці.
ТРЫ ПАХОДЫ ГЕРОЯ
Дубавец: Жыцьцё Віктара Івашкевіча падобнае да жыцьця казачнага героя, які шукае месца свайму геройству.
Івашкевіч:
Дубавец: Такім чынам, першы паход героя скончыўся безвынікова. Але ён ужо ведаў, прынамсі, што нейкае месца для ягонага геройства ў прыродзе існуе. І пачалося другое кола
пошукаў. Яно нечакана вынікла з жанімствам Віктара і Алены Радкевіч.
Івашкевіч: «Я пабраўся шлюбам з Аленай Радкевіч і калі яна прыйшла на журфак, там Алесь Суша пачаў яе вэрбаваць у нацыяналісты. Гэта 1982 год. Яна сказала: што я, я то
за, але ў мяне муж ёсьць, вельмі вам карысны кадар. І тады прыйшлі да нас дахаты Суша Алесь, Вінцук і Сокалаў-Воюш».
Дубавец: Другі падыход да Майстроўні таксама скончыўся нічым. Але Віктар ведаў цяпер і месца для геройства, і тое, што яму трэба зрабіць, каб да таго месца дастацца.
Івашкевіч: «І калі паразмаўлялі з Сушам, Вячоркам і Сокалавым-Воюшам, яны пайшлі ня надта задаволеныя, бо я рускамоўны быў. І я не зусім быў задаволены чыста
культурніцкімі размовамі. Мне тады Алена кажа: ну што ж, калі ты хочаш свае ідэйкі палітычнай барацьбы прапіхваць у нацыяналістычным асяродку, трэба мове навучыцца, каб успрымалі як свайго. І я тады
прыняў рашэньне навучыцца мове. Паўгода чытаў тэксты, у хаце размаўляў, і калі ўжо адчуў, што мая мова хоць і трасянка, але ўжо бачна, што гэта ня руская трасянка, пачаў карыстацца беларускай мовай
паўсюдна.
Дубавец: Усе майстроўскія гісторыі так ці інакш зьвязаныя з выпадковым зьбегам абставінаў, што правакуе на размовы ва ўмоўным ладзе – а што, калі б ня здарылася, калі б
не сустрэліся, калі б не паразумеліся. У гісторыі Віктара Івашкевіча ўсё тое самае, толькі тут снарад падаў у адну варонку тройчы.
Івашкевіч:
І ва ўсякія бакі мяне гэты пошук штурхаў. А калі я сустрэўся з нацыяналістамі, я ўбачыў што гэта якраз такая комплексная ідэалёгія, якая паўнавартасна можа быць альтэрнатывай камуністычнай
ідэалёгіі. Ну, і далучыўся. Потым я паступіў на журфак завочна, і калі сэсія была, я там сустрэў Алеся Сушу, які пачуў, што я зь ім размаўляю па-беларуску, ён прыбег у сваю суполку і распавёў, што,
памятаеце, размаўлялі з адным такім, дык вось ён ужо па-беларуску размаўляе.
І тады яны ўзялі мяне ў выцечку ў выходныя дні на ноч. Вогнішча паліць, песьні сьпяваць. Прычым, мы сьпявалі песьні, прыстроіўшыся побач зь нейкімі турыстамі. Турысты пачулі беларускую песьню,
падышлі да нас, селі, мы яшчэ песьню прасьпявалі. І маўчаньне. Усе маўчаць. Я кажу: а вы думаеце, чаму мы па-беларуску сьпяваем? Яны кажуць: ну, чаму? І я ім ужо пачаў антысавецкую прапаганду.
Гэта быў мой пэрыяд нэафіцтва, калі я даведаўся страшную ваенную тайну беларускага нацыяналізму, і мяне гэта расьпірала. А людзі, пачуўшы мову, нічога не пыталіся.
Дубавец: Зразумела, што перш, чым распавядаць іншым, трэба было пра ўсё гэта даведацца самому, а гэта напачатку 1980-х было ня так проста, бо інфармацыю даводзілася вычытваць
паміж радкоў і нават чытаючы афіцыйную прапагандысцкую літаратуру «задам наперад».
Івашкевіч:
Сташкевіч такі быў, пісаў пра беларускіх нацыяналістаў-свалачэй, якія выступаюць супраць свайго народа. Я гэта ўсё вычытваў, выпісваў, вычляняў канструктыўную інфармацыю. Бажко такія пасквілі
пісаў, празь яго таксама можна было даведацца нешта з гісторыі беларускага нацыяналізму. Беларуская энцыкляпэдыя давала інфармацыю. Пачаў рэгулярна хадзіць у кнігарню, глядзець беларускі аддзел,
нейкія вершыкі…»
ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ
Дубавец: Адным словам, знаёмства з Майстроўняй і ўваходжаньне ў яе нашага героя нарэшце адбылося. Івашкевіч пачаў хадзіць на паседжаньні і сьвяты, сьпяваў песьні, але ўвесь час
разважаў пра тое, як прыладзіць гэта ўсё да свайго палітычнага змаганьня.
Івашкевіч: «Я прыйшоў у Майстроўню і пабачыў сьпеўкі, сам там гудзеў: ой дубе, мой дубе, кучаравы дубе…
Да маёй ідэйкі спачатку паставіліся вельмі крытычна. І Сокалаў-Воюш кажа: ну, ты вот выйшаў з ідэяй, дык ідзі і паспрабуй.
І калі я абышоў, то атрымалася што працэнтаў 80, усе падпісалі. Я прыйшоў тады ў Майстроўню, кажу: вось, я правёў экспэрымэнт, апытаў сто кватэр, эфэкт татальнай падтрымкі, давайце ўсе разам.
Ну, і тады было вырашана стварыць пры аб’яднаньні Майстроўня аб’яднаньне ТБШ. Гэта 1984 год».
ПЕРАМЕНЫ — ПРАЗ ПАЎГОДА
Дубавец: Між іншым, і аптымізм Івашкевіча перадвызначаны стваральным характарам беларускае ідэалёгіі, тым, што яна ня мае прыдомку «анты». Што да сваіх калег,
якія глядзяць на рэчы пэсымістычна або што да палітычных лёсаў, якія ня склаліся, Віктар тлумачыць гэта так:
Івашкевіч: «Гэта якраз вынік разьвіцьця руху. Бо калі людзей было мала, я арганізоўваў сьпеўкі, ня ўмеючы сьпяваць, а той, хто ўмеў, займаўся палітыкай і нейкімі
ўлёткамі, ня маючы ў сабе схільнасьці да гэтае працы. А зараз, калі рух разьвіўся шырокі, кожны знаходзіць сваё месца, як Сагановіч казаў, сваю дзялянку. Гэта гадоў 25 таму, будучы ў нашай шчыльнай
суполачцы, Генадзь сказаў: хлопцы, я выбіраю сваю дзялянку – гістарычныя дасьледаваньні – і буду яе апрацоўваць. Гатовы ўсяляк вас падтрымаць у палітычнай дзейнасьці, але гэта не
маё, маё вось гэта.
Іншая справа, што наступаюць часы, калі трэба ўсім разам злучыцца. Я думаю, што ў бліжэйшыя паўгады гэтае часовае ўсіхнае яднаньне адбудзецца».
Дубавец: Родны брат Віктара Яўген у сярэдзіне 1980-х браў удзел у палітычных акцыях побач зь ім. Віктар прыгадвае тагачасны верш Алега Бембеля.
Івашкевіч: «Ёсьць верш, які Бембель напісаў, ня думаючы пра майго брата, але пра майго брата. Справа ў тым, што адна з акцыяў, якія мы рабілі, — расьпісвалі
сьцены лёзунгамі «Беларусы, дзе ваша мова?» І мой брат у пераходзе пад праспэктам Машэрава якраз насупраць кнігарні «Сьветач» напісаў гэта. У чатыры раніцы. А
Бембель ішоў на сваю працу ў восем раніцы і ўбачыў гэты надпіс, як цёткі мылі, шкраблі гэты лёзунг. І вось ягоны верш:
На ІІ Вальным Сойме беларускіх суполак, Вільня, студзень 1989 году.
Брат у мяне маладзейшы на пяць гадоў. Я яго прыцягнуў у нашу дзейнасьць, у Майстроўню. Ну, і ён быў таксама жаўнер. Сказалі расьпісваць сьцены, ён расьпісваў сьцены. Сказалі разносіць падпольны
часопіс «Бурачок», ён яго разносіў».
Дубавец: Сёньня сапраўды шмат хто з майстроўцаў ня ўдзельнічае ў палітыцы, а прафэсійных палітыкаў з Майстроўні выйшлі адзінкі. Сярод іх Віктар Івашкевіч.
Івашкевіч: «Я трымаю сьцяг. Бачылі фотаздымак – стаіць Івашкевіч на плошчы і трымае сьцяг, адзін бел-чырвона-белы, другі эўрапейскі? І людзі сьмяюцца
– во, выйшаў адзін, ну і што ты адзін выйшаў? Герой знайшоўся. А каго ж ты за сабой павёў? А я кажу: нікога нікуды не завядзеш, калі ён таго ня хоча. Але павінен хтосьці трымаць сьцяг. Каб у
іншых людзей заўсёды быў арыенцір, што калі захочацца, я далучуся».
Дубавец: Віктар Івашкевіч прафэсійны палітык, але часам складваецца ўражаньне, што гаворыць ён як паэт.
Івашкевіч:
Жадаю ўсім маладым людзям патрапіць у сваёй маладосьці ў такія суполкі, як Майстроўня, дзе яны маглі б адчуць магчымасьць жыць так, як ты хочаш. З таго моманту, як я пазнаёміўся з
нацыяналістамі, я стаў жыць так, як я хачу. Зьнешнія ўмовы ніякім чынам на мне не адбіваліся. Хацеў так, хацеў гэтак, хацеў супраць плыні, хацеў выкарыстаць плынь, але рабіў толькі тое, што хацеў.
Жыць так, як ты хочаш, бязь ціску на цябе зьнешніх абставінаў, гэта вельмі прыемна».
Сяргей Дубавец, (29.07.2010), svaboda.org
фота Юрыя Дзядзінкіна