Пахаванне Віктара Івашкевіча пройдзе ў суботу

Пахаванне вядомага палітыка Віктара Івашкевіча, што стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэння ў 1980-я і 1990-я гады, лідара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускі рух»  пройдзе 5 кастрычніка.



viktar1.jpg

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Развітанне з Івашкевічам адбудзецца 5 кастрычніка ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.
Час жалобных мерапрыемстваў пакуль узгадняецца, сказаў Янукевіч са спасылкай на сваякоў Івашкевіча.
Віктар Івашкевіч памёр сёння. 3 кастрычніка. Ён цяжка хварэў, чакаў перашчэпу пячонкі, але донара так і не знайшлі.
БелаПАН