Максіма Знака этапавалі ў калонію

Юрыста, прадстаўніка штаба Віктара Бабарыкі, Максіма Знака ўчора ўвечары адправілі ў калонію.

__bun_20200714_2765_hddm8_1.jpg


Пакуль невядома, у якую менавіта калонію накіравалі Максіма, піша «Наша Ніва» са спасылкай на допіс бацькі зняволенага ў Facebook.

Раней Максім пісаў з СІЗА, што гатовы да этапа.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд прысудзіў яго і прадстаніцу штаба Марыю Калеснікаву да 10 і 11 гадоў калоніі адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд.

Хутчэй за ўсё найбліжэйшымі днямі адправіцца ў калонію і Марыя Калеснікава.