29 арганізацый часова маюць права дастаўляць на дом лекі
Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў. Але продаж у інтэрнэце лекаў, якія рэалізуюцца без рэцэпта ўрача, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць правяраць адрасы сайтаў арганізацый, якія прапануюць набыць лекавыя сродкі, паведамляе zviazda.by
Дастаўляць лекі цяпер маюць права 29 арганізацый.
Гэта «СпецАфармацыя» (www.alfaapteka.by), «Бераліна» (www.berolina.by, www.berolina.su), «Кампанія “Інтэрфарм”» (www.alfaapteka.by), «Медфарм» (www.mogilev.apteka-adel.by), «Фарммаркет» (www.vitebsk.apteka-adel.by), «Аленфарм-плюс» (www.alfaapteka.by). У пераліку таксама «Амадэй» (www.gomel.apteka-adel.by), «Аптэка № 53» (www.аптекарь.бел), «Аптэка-63» (www.аптекарь.бел), «Меджэл» (www.alfaapteka.by), «СалюсЛайн» (www.alfaapteka.by), «Аптэкар» (www.аптекарь.бел), «Беллерафон» (www.alfaapteka.by), «Віватон плюс» (www.grodno-brest.apteka-adel.by), «ГаленаФарм» (www.alfaapteka.by), «Доктар Таір» (www.kakvapteke.by).
Акрамя таго, гаворка ідзе аб такіх арганізацыях, як «Здаровае рашэнне» (www.fito.by), «Інтэрафіцына плюс» (www.remedika.by), «Іскамед» (www.iskamed.by), «Компавід» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «ЛКЛ» (www.remedika.by), «Не Ска» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «Партнёр Медытек» (www.shop.l-a.by, www.l-a.by), «Растора» (www.аптекарь.бел), «Табіна» (www.alfaapteka.by), «Фарммаркет-плюс» (www.minsk.apteka-adel.by), «Фітабел» (www.shop.la.by, www.la.by), «Навамедыка» (www.novmed.by), «Медвакс» (www.aptekatut.by).
Продаж у інтэрнэце лекаў, што рэалізуюцца без рэцэпта
ўрача, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведны пералік прэпаратаў
зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя № 27 ад 10 красавiка 2019
года.