Японія закрыла Фудзіяму для альпіністаў з-за каронавіруса
Сезон узыходжанняў на Фудзіяму звычайна доўжыцца з ліпеня па верасень
Упершыню з 1960 года ўсе чатыры маршруты на Фудзіяму будуць закрытыя падчас сезона ўзыходжанняў.
Японскія ўлады прынялі рашэнне закрыць схілы гары Фудзіяма для жадаючых падняцца на яе, каб прадухіліць распаўсюджванне каронавіруса COVID-19.
"Улады прэфектуры Сідзуока, якая кіруе трыма з чатырох асноўных маршрутаў да самага высокага піку Японіі, абвясцілі, што сёлета не адкрыюць ніводнага са шляхоў для ўзыходжання на Фудзіяму" — гаворыцца ў паведамленні.
Яшчэ адна цэнтральная японская прэфектура Яманасі ўжо зрабіла аналагічную абвестку пра чацвёрты маршрут да вяршыні Фудзіямы.
Паводле прэфектур, упершыню з 1960 года падчас сезона ўзыходжанняў усе чатыры маршруты будуць закрытыя. Сезон узыходжанняў на Фудзіяму звычайна прыпадае на перыяд з ліпеня па верасень.
Паводле korrespondent.net