Беларусь трапіла ў групу краін з самымі вялікімі рызыкамі палітычнай нестабільнасці

Беларусь разам з Расіяй патрапілі ў групу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з самымі вялікімі рызыкамі палітычнай нестабільнасці.

Фота dribin.by

Фота dribin.by


Пра гэта паведамляе "Лента.ру" са спасылкай на даклад МВФ, які быў прысвечаны эканамічнай сітуацыі ў краінах рэгіёну.
Беларусь і Расія атрымалі рэйтынг нестабільнасці ў дыяпазоне ад 60 да 70. Да гэтай жа групы аднеслі такія краіны як Боснія, Турцыя, Малдова і Украіна.
Адзначаецца, што палова краін названага рэгіёну мае рызыкі, якія перавышаюць адзнаку ў 50 балаў, гэта значыць гэтыя дзяржавы могуць лічыцца нестабільнымі. Да прыкладу, Чарнагорыя, Косава і Македоніі.
У МВФ падкрэслілі, што эканамічнае становішча ў рэгіёне ў бягучым годзе ў параўнанні з 2015 годам будзе паляпшацца. Эксперты звязваюць гэта са змякчэннем рэцэсіі ў Расеі.
Нагадаем, у пачатку красавіка 2016 года Сусветны банк пагоршыў прагноз па дынаміцы ВУП РФ. У арганізацыі палічылі, што эканоміка краіны скароціцца на 1,9% замест 0,7%, як прагназавалася раней.