Беларусь гатовая браць грыўні за пастаўкі сваёй прадукцыі ва Украіну
Адмова ад разлікаў у доларах зніжае кошт прадукцыі для спажыўца.
Беларускія прадпрыемствы, якія маюць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку сваёй прадукцыі ва Украіну, гатовыя атрымліваць аплату за яе ў грыўнях. Пра гэта сёння, 10 студзеня, заявіў Валянцін
Вялічка, амбасадар Беларусі ва Украіне ў інтэрв'ю часопісу «Банкиръ», апублікаваным на сайце беларускага
МЗС.
Паступовы пераход з долара на грыўню назіраецца не толькі ў экспартных, але і ў імпартных аперацыях паміж Украінай і Беларуссю.
Па словах беларускага амбасадара, адмова ад разлікаў у доларах спрыяе зніжэнню цаны на прадукцыю для канчатковага спажыўца і замацаванню беларускіх вытворцаў на ўкраінскім рынку.