Беларусь працягвае запазычваецца ў Расіі
Урад Расіі афіцыйна пагадзіўся выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $760 млн.
![kredyt.jpg kredyt.jpg](/img/v1/news/full/kredyt.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Урад Расіі адобрыў пагадненне аб прадастаўленні Беларусі дзяржкрэдыту ў рублях на суму, эквівалентную $760 млн. Адпаведнае распараджэнне Кабінэту міністраў апублікаванае на афіцыйным
інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
У дакуменце адзначаецца, што крэдыт прызначаны для абслугоўвання і пагашэння крэдытаў, выдадзеных раней Беларусі Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Крэдыт будзе пагашацца 13
роўнымі паўгадавымі долямі, пры гэтым першы плацеж павінен паступіць 15 лютага 2019 году.
Сёлета Расія ўжо выдала Беларусі $110 млн на пагашэнне адсоткаў па расійскім крэдыце, выдадзеным у 2010 годзе.
Паводле беларускай службы "Польскага радыё"