Прэм'ер-міністр Грузіі заяўляе, што Тбілісі будзе дамагацца вяртання страчаных тэрыторый
Грузія будзе дамагацца вяртання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў склад краіны канстытуцыйным шляхам, заявіў у суботу прэм'ер-міністр краіны Іраклій Гарыбашвілі, каментуючы ўстаноўку ў Цхінвальскім рэгіёне новых інфармацыйных знакаў, якія абазначаюць мяжу Паўднёвай Асеціі.
"Мы абавязкова ўвойдзем у Абхазію і Асецію, і разам з нашымі братамі і сёстрамі — абхазамі і асецінамі будзем жыць мірна. Мы гэтага даможамся канстытуцыйнымі падыходамі. Што
тычыцца развіцця падзей у Цхінвальскім рэгіёне ў апошнія дні, то мела месца правакацыя. Наша дзяржава не дапусціць ні адной правакацыі якая зыходзіць знутры ці звонку — гэта прынцыповае
пытанне ", — сказаў І.Гарыбашвілі.
"Ёсць міжнародна прызнаная мяжа Грузіі, і яна перагляду не падлягае. Гэта рэальнасць, якая ніколі не зменіцца. Сённяшняя сітуацыя можа працягвацца яшчэ некалькі гадоў, але гістарычная
справядлівасць абавязкова будзе адноўлена", — заявіў грузінскі прэм'ер.
Як паведамлялася, раней МЗС Грузіі праз швейцарскае пасольства накіраваў ноту пратэсту Расійскай Федэрацыі ў сувязі з устаноўкай паказальнікаў, якія абазначаюць мяжу Паўднёвай Асеціі. Па
сцвярджэнні грузінскага боку, новыя паказальнікі былі перасунутыя на 300 метраў, і ў гэтай акупаванай зоне апынуўся нафтаправод Баку-Супса.
Са свайго боку, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін падчас тэлефоннай размовы са сваім грузінскім калегам Давідам Доне заявіў, што гэтыя паказальнікі стаялі на тых жа месцах і раней і былі
адноўлены пасля таго, як іх нехта зняў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што такое рашэнне было прынята Цхінвальскімі ўладамі, а не расійскім кіраўніцтвам.
Паводле interfax.by