Чэхія закрывае неба для «Белавіі»
Чэхія закрывае паветраную прастору для самалётаў «Белавія», заявіў віцэ-прэм’ер Чэхіі Карэл Гаўлічак.

«У адказ на вымушаную пасадку рэйса Ryanair ў Мінску і ў далейшым, вынікаючы рэкамендацыям Савета Еўропы, сёння BRS прыняла рашэнне прыпыніць працу беларускай авіякампаніі "Белавія" ў Чэхіі. Апошні рэйс, які будзе зарэгістраваны, будзе 26 траўня» — напісаў Гаўлічак у Twitter, перадае АФН.
Раней «Белавіі» забаранілі лётаць у Францыю, Вялікабрытанію, Украіну, Літву, Латвію, Швецыю. Нагадаем, з-за прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску Саміт ЕС забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз. Гэтае рашэнне пакуль не набыло моц, яно павінна быць ухваленае Саветам міністраў краін ЕС.