Швецыя анулявала дазвол на палёты «Белавія»

«Белавія» адмяніла рэйсы ў Швецыю з 26 мая па 30 кастрычніка. Адмена звязаная з тым, што шведскі бок анулявала дазвол на палёты беларускай авіякампаніі.

belavia5.jpg


Пасажыры, якія набылі квіткі, змогуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт квіткоў, паведамляе REFORM.by.

Авіякампанія прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Раней «Белавіі» забаранілі лётаць у Францыю, Вялікабрытанію, Украіну, Літву, Латвію. Нагадаем, з-за прымусовай пасадкі самалёта «Раянэйр» у Мінску Саміт ЕС забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз. Гэтае рашэнне пакуль не набыло моц, яно павінна быць ухваленае Саветам міністраў краін ЕС.