На 50 працэнтаў? У «Белавія» плануюцца скарачэнні персаналу

Беларуская авіякампанія «Белавія» пацвердзіла планы па скарачэнні персаналу з-за дзеянняў еўрапейскіх краін, адзначыўшы, што «аб 50% скарачэнняў гаворка не ідзе». Пра гэта РБК паведамілі ў кампаніі.

756219528093682.jpg

«У існуючых сёння абставінах скарачэнне выдаткаў, а таксама абвестка прастою або аптымізацыя колькасці персаналу — гэта непрыемныя, хоць і заканамерныя крокі. У той жа час, мы хочам звярнуць увагу, што ў дадзенай сітуацыі рашэнні па персаналу могуць быць прыняты толькі па рэкамендацыі кіраўнікоў падраздзяленняў і толькі з улікам бягучага аб'ёму працы. Масавыя скарачэння не разглядаюцца», — адзначылі ў авіякампаніі. Пры гэтым там дадалі, што аб скарачэнні паловы персаналу гаворка не ідзе.

Там дадалі, што перавозчык вымушаны адмяняць дзясяткі рэйсаў у пік сезону па не залежных ад авіякампаніі абставінах. «Сітуацыю ўскладняе тое, што перавозчык зусім нядаўна пачаў аднаўляцца пасля масавых адмен рэйсаў з-за пандэміі ў 2020 годзе. Хацелася б адзначыць, што ў разгар эпідэміі COVID-19 скарачэнняў персаналу не праводзілася. Разам з тым. зніжэнне выдаткаў было дасягнутае за кошт зніжэння надбавак і скарачэння графікаў работ», — адзначылі там.

Пра тое, што «Белавія» скарачае палову сваіх супрацоўнікаў пасля абмежаванняў еўрапейскіх краін, паведаміў адзін з Telegram-каналаў, што прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Там жа быў апублікаваны вось гэты дакумент.

200297200571_181797.jpg