Пад «экспартныя санкцыі» можа патрапіць нафтавая галіна Беларусі
Еўрасаюз разглядае варыянты санкцый, якія абмяжоўваюць экспарт з Беларусі. Пра гэта заявілі ў МЗС Літвы.
![d1b8eb53d1a9938ed9a5a383e1f55b30.jpg d1b8eb53d1a9938ed9a5a383e1f55b30.jpg](/img/v1/images/d1b8eb53d1a9938ed9a5a383e1f55b30.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс выказаўся
за ўвядзенне сектаральных санкцый у дачыненні да Беларусі: «Мы,
перарываючы эканамічныя стасункі, фактычна павінны ўвесці санкцыі ў дачыненні
да кампаній, якія гандлююць з гэтай краінай... Мы за найхутчэйшае прыняцце
чацвёртага пакета санкцый і за пачатак дыскусій аб пятым пакеце, які ахопіць і
пэўныя сектары — нафтавы, дзе назіраецца маштабны гандаль з ЕС».
У сваю чаргу, намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства
краіны Мантас Адаменас удакладніў у эфіры «Эхо Москвы», што экспартныя
абмежаванні могуць закрануць не толькі нафтавую сферу, але і ўгнаенні,
прадукцыю машынабудавання, і ўключаць «тэхналогіі, якія паступаюць у
Беларусь з Еўропы і абмежаванне фінансавых механізмаў».
Паводле «Салідарнасці».