Польшча не ўпусціла самалёт «Белавія» ў сваю паветраную прастору
Самалёт «Белавія», які выконваў рэйс з Мінска ў Барселону, развярнуўся ў раёне Пружанаў і лётаў кругамі. Самалёт вылецеў з мінскага аэрапорта ў 13:30 і да 15:00 самалёт зрабіў шэсць кругоў. Пасля ён развярнуўся і прызямліўся ў Мінску.
Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на РІА «Новости», прадстаўнік Польскага агенцтва грамадзянскай авіяцыі патлумачыў: Польшча не пусціла самалёт у сваю паветраную прастору. Прычына: Францыя, якая ляжыць далей па маршруце, забараніла яму пралёт.
Некаторыя еўрапейскія краіны забаранілі «Белавія» выконваць палёты ў сваёй паветранай прасторы. Польшча аб гэтым пакуль афіцыйна не заяўляла.
Тым часам літоўскі ўрад забараніў беларускім авіяперавозчыкам заходзіць у паветраную прастору Літвы. Забарона ўступае ў сілу з 3 гадзін ночы 27 траўня.