Рада Бяспекі ААН абмяркуе інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Мінску

Францыя, Эстонія і Германія плануюць 26 мая абмеркаваць на закрытай сустрэчы Рады Бяспекі ААН сітуацыю вакол прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair ў Беларусі.

duahpcqxgaaqch7.jpg


Як піша расійскі «Коммерсантъ», пра гэта паведамілі шэраг інфармацыйных агенцтваў — AFP, Reuters «Інтэрфакс» і ТАСС — са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў арганізацыі.

«Францыя, Эстонія і Ірландыя паведамілі, што маюць намер у сераду падчас закрытай часткі пасяджэння Рады Бяспекі абмеркаваць тэму вымушанай пасадкі самалёта ў Мінску і арышта журналіста Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі», — прыводзіць ТАСС словы крыніцы.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, прымусова пасадзілі ў аэрапорце Мінска 23 траўня па асабістым распараджэнні Лукашэнкі. Для суправаджэння лайнера ў неба быў узняты экіпаж знішчальніка МіГ-29. Першапачаткова паведамлялася, што прычынай затрымання рэйса стала інфармацыя аб мінаванні, аднак гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

На борце знаходзіўся журналіст Раман Пратасевіч і яго дзяўчына, расіянка Сафія Сапега. Іх арыштавалі.