«Газпрам» не браніруе прапампоўку газу па «Ямал — Еўропа» ўжо 42 дні

«Газпрам» не браніраваў магутнасці для транзіту прыроднага газу праз Польшчу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» на 1 лютага.

scale_1200_43.webp


З-за адсутнасці заявак на пастаўку газу з боку еўрапейскіх кліентаў холдынг ужо 42 дні запар адмаўляецца ад браніравання прапампоўкі па трубаправодзе на наступныя суткі, вынікае з даных платформы «GSA Platform», перадае АФН.

На аўкцыёне былі прапанаваны магутнасці па прапампоўцы 89,1 млн. куб. м. у суткі, аднак яны засталіся незапатрабаванымі.

«Газпрам» спыніў прапампоўку газу ў Еўропу па трубе ў прамым напрамку 21 снежня мінулага года з-за адсутнасці заявак з боку еўрапейскіх спажыўцоў.

Транснацыянальны газаправод «Ямал — Еўропа» праходзіць па тэрыторыі чатырох краін: Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Яго праектная магутнасць складае 32,9 млрд. куб. м. газу ў год.

Транзіт газу — адзін з артыкулаў даходу беларускага бюджэту. Няма транзіту — няма даходу.