Лукашэнка: З наступнага года працуем так, як у Фінляндыі
Аляксандр Лукашэнка даручыў з 2015 года вывесці ўзровень лесакарыстання на стандарты перадавых краін, перш за ўсё Фінляндыі.
Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра.
«Давайце дамовімся так: з будучага года мы працуем толькі так, як працуюць у Фінляндыі, па тэхналогіі вырошчвання, вырошчвання — комплексна. Калі яны гэта не могуць — яны ў
лесе не працуюць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Час гэты разбой у лесе заканчваць!»
«Вось мне прыгожа дакладваюць, але я бачу і іншае: я бываю у лесе, і бачу, как там працуюць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, прызначаючы міністрам лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, ставіў задачу вывучаць вопыт лесакарыстання ў перадавых краінах і пераносіць яго ў Беларусь.
«Гэтая культура, зрэз, перапрацоўка рэшткаў, працэс нарыхтоўкі — усё павінна быць па вышэйшым класе, — падкрэсліў Лукашэнка. — З наступнага года парадак і культура
павінны быць толькі такімі!»
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што да гэтага трэба прыходзіць і ў эканоміцы вядзення лясной гаспадаркі.
«У лесе павінен быць парадак. Гэта наш здабытак», — падкрэсліў Лукашэнка.