Мінскія ІП-парушальнікі за I паўгоддзе сплацілі ў бюджэт амаль 9 млрд рублёў

За студзень – чэрвень падатковыя органы горада знайшлі парушэнні падатковага заканадаўства ў 2004 індывідуальных прадпрымальнікаў. Па выніках праверак у бюджэт даналічана  8,9 млрд рублёў.



236.jpg

Цяпер на ўліку ў падатковых органах Мінска знаходзіцца 70 591 індывідуальны прадпрымальнік, ад якіх за шэсць месяцаў гэтага года ў бюджэт паступіла  708 млрд рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сума павялічылася на  145 млрд рублёў, піша БЕЛТА.

Асноўную долю складаюць паступленні падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання — 298,8 млрд рублёў, падатку на дабаўленую вартасць — 230,3 млрд рублёў, у тым ліку падатку, які спаганяецца пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі — 109 млрд рублёў. Паступленні падаходнага падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці і адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб складаюць 61,5 млрд і  92,5 млрд рублёў адпаведна.

Усяго ў Мінску ўлічваецца больш 322 тыс. плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін), у тым ліку 59,3 тыс. арганізацый. Па выніках I паўгоддзя ў кансалідаваны бюджэт сталіцы паступіла 40,8 трлн. рублёў.

Унёсак плацельшчыкаў горада ў даходы бюджэту, кантраляваныя Міністэрствам па падатках і зборах, складае 47 %.