Улада ўзмацняе пакаранне для бізнесоўцаў

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ініцыюе ўзмацненне жорсткасці пакаранняў для бізнесоўцаў.



002021_732127_130x130.jpg

У прыватнасці, хочуць увесці крымінальную адказнасць для прадпрымальнікаў за непрадастаўленне ўліковых першасных дакументаў, перш за ўсё накладных ды іншых, якія пацвярджаюць легальнасць паступлення тавару.

Грамадскае аб’яднанне прадпрымальнікаў „Перспектыва” плануе выступіць з афіцыйнай заявай з гэтай нагоды.

Старшыня аб’яднання Анатоль Шумчанка лічыць абсурднай прапанову чыноўнікаў:

- Гэта на наш погляд ужо яўны перагіб, можна сказаць, што не ўпершыню яны прадпрымаюць намаганні. Аднак цяпер яны яўныя, і рэалізацыя іх вельмі высокая ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй і тым неабходным кантролем, які яны хочуць устанавіць над усёй эканомікай, і ў прыватнасці над малым бізнесам.

Пакуль за падобныя правапарушэнні прадугледжваецца канфіскацыя тавару, нагадвае Анатоль Шумчанка. Па словах старшыні аб’яднання „Перспектыва” ўвядзенне крымінальнай адказнасці для бізнесоўцаў стане яшчэ адным крокам уладаў на шляху поўнага выціскання з рынку дробных прадпрымальнікаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя