Мінгандаль не адмовіцца ад ідэі спагнання падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах — Наркевіч

Міністэрства гандлю не адмовіцца ад ідэі спагнання падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Беларусі Міністэрства гандлю не адмовіцца ад ідэі спагнання падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА



000013_00000081980.jpg

"Мінгандаль не адмовіцца ад гэтай ідэі. Мы стаім на абароне ўнутранага рынку і зацікаўлены ў тым, каб развіваўся наш рознічны гандаль з нашым айчынным таварам і нашы інтэрнэт-крамы, а гэта і ёсць якраз ахоўны механізм і стварэнне добрасумленных умоў на рынку", — адзначыла Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, цяпер зацікаўленыя дзяржорганы працуюць над выпрацоўкай методыкі спагнання падатку.

Ірына Наркевіч расказала, што практыка спагнання падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах шырока распаўсюджана на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. "Унутры ЕС — без падаткаў, а калі з-за — калі ласка, заплаці. І гэта акрамя ўстаноўленага парога і сумы мытных пошлін. У нас бяспошлінны парог — 200 еўра, далей — мытная пошліна", — растлумачыла намеснік міністра.

Яна падкрэсліла, што ў прыняцці канчатковага рашэння не трэба спяшацца. "Неабходна вывучыць перадавы вопыт, як гэта рэальна працуе ў іншых краінах, паглядзець механізмы, адаптаваць іх да нашых умоў. Акрамя таго, мы ўваходзім у Еўразійскі эканамічны саюз і дзеянні павінны быць узгодненымі", — упэўнена намеснік міністра.

Адносна выказванняў кіраўніцтва некаторых банкаў аб адсутнасці тэхнічнай магчымасці спагнання такога збору, Ірына Наркевіч адзначыла, што трэба дасканала прапрацаваць гэта пытанне і прапанаваць прымальныя варыянты.

belta.by