Прамысловыя прадпрыемствы ў 3 разы павялічылі пратэрмінаваную запазычанасць па крэдытах

Пратэрмінаваная завінавачанасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі па крэдытах і пазыках за год вырасла амаль утрая.



Фота mylitta.ru


Пратэрмінаваная завінавачанасць па крэдытах і пазыках беларускіх прамысловых арганізацый на 1 лістапада 2015 года склала 7 трлн. 633,8 млрд. рублёў. У адносінах да паказчыка на 1 лістапада 2014 года яна павялічылася ў 3 разы, з пачатку года — у 2,7 разу, у тым ліку за кастрычнік — на 8,1%, паведамляе Белстат. 


У цэлым завінавачанасць па крэдытах і пазыках складае 320,8 трлн. 86 млрд. рублёў, што ў 1,6 разу больш, чым год таму, і ў 1,45 разу больш, чым на пачатак года. 



Пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць за год вырасла ў 1,64 разу да 24 трлн. 339,7 млрд. рублёў, з пачатку года — на 64,1%, за кастрычнік — на 0,4%. Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць павялічылася за год на 47,7% і на 1 лістапада 2015 года склала 8 трлн. 145,9 млрд. рублёў. З пачатку года яна павялічылася на 41,2%, за кастрычнік 2015 года — зменшылася на 2,9%. 



Пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць вырасла за год на 64,6% да 33 трлн. 80,5 млрд. рублёў, з пачатку года — на 56,6%, за кастрычнік — на 1,5%. Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць павялічылася за год у 1,82 разу і на 1 лістапада 2015 года склала 9 трлн. 948,1 млрд. рублёў. З пачатку гэтага года яна вырасла ў 1,85 разу, за кастрычнік 2015 года — зменшылася на 2,1%.

belapan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: