Раманчук: «Калі чалавек эканоміць на ежы — гэта беднасць ці не беднасць?»
Эканаміст папярэджвае: трэба рыхтавацца да далейшага зацягвання паясоў.
— 20% хатніх
гаспадарак Беларусі, а гэта больш за паўтара мільёна чалавек, пачалі эканоміць
на ежы, — спасылаецца эканаміст на апошні аналіз даследчага цэнтра BEROC на
канале "Эканоміка здаровага сэнсу". — 35% беларусаў ужо адчулі
зніжэнне даходаў і каля 60% лічаць, што эканоміка знаходзіцца ў стане крызісу.
Паводле гэтага апытання, беларусы як бы замерлі ў чаканні таго, што будзе яшчэ
горш.
Яраслаў Раманчук робіць выснову, што ў такой сітуацыі найбольш ўразлівай акажацца катэгорыя бюджэтнікаў.
— Калі працягваюцца інфляцыя, зніжэнне даходаў, страта працоўных месцаў, самымі вялікімі пацярпелымі будуць людзі з фіксаваным прыбыткам — бюджэтнікі.
Трэба рыхтавацца да далейшага зацягвання паясоў, таму што макраэканоміка кажа пра тое, што шок ад санкцый і таго, што адбываецца ў Расіі, толькі пачынаецца, ВУП працягне падаць, — папярэджвае Раманчку.
Паводле gazetaby.com