Сервіс «Prior Pay» ад Прыёрбанка спыніць працу з 5 траўня
З 5 траўня 2022 года сервіс для бескантактавай аплаты Prior Pay спыніць сваю працу і не будзе даступны для разлікаў, а таксама для запампоўкі ў краме прыкладанняў Google Play.
«У якасці альтэрнатывы вы можаце карыстацца сервісамі Samsung Pay, Garmin Pay, Fitbit Pay і Mi Smart Band NFC, якія дазваляюць гэтак жа ажыццяўляць разлікі смартфонам або разумнымі прыладамі», — гаворыцца ў паведамленні банка.
Пры гэтым Прыёрбанк паведамляе, што «будзе развіваць новыя магчымасці для бескантактавай аплаты».