– Першы год мы заканчваем без датацыйнай падтрымкі Расіі. Калі сказаць, колькі згубіла Беларусь сёлета, то гэта каля 900 мільёнаў долараў. Пакуль таго, што мы моцна пайшлі ўніз, мы не адчуваем, але з’едзена больш за 1 мільярд рэзерву.
На думку Злотнікава, страйкі на прадпрыемствах маюць пакуль вельмі невялікі ўплыў на стан эканомікі:
– Вось, напрыклад, БелАЗ, цяпер у яго амаль на год непрададзеныя запасы. Можна баставаць рабочым БелАЗа паўгода. Толькі на карысць краіне.