Трымайцеся! Планы па зборы штрафаў у бюджэце на 2023 год зноў моцна павялічылі
Колькі грошай бюджэту Беларусі прынясуць штрафы?
![_hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg _hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_hroszy___zycce___infljacyja__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У рэспубліканскім бюджэце на 2023 год закладзены план па зборы штрафаў на суму, якая больш чым на 40% перавышае закладзеную ў бюджэт Беларусі на 2022 год, піша MYFIN.
Згодна з Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год», у гэтым годзе ўлады плануюць зарабіць на штрафах і ўтрыманнях 191,71 мільёна рублёў.
З гэтай сумы:
— утрыманні з заработнай платы асуджаных і асоб, вызваленых ад крымінальнай адказнасці, складуць 2,63 мільёна рублёў,
— штрафы (згодна з прагнозам) прынясуць бюджэту 189,08 мільёна рублёў.
Такім чынам, у 2023 годзе ў рэспубліканскі бюджэт у выглядзе штрафаў плануюць сабраць суму на 42,7% большую, чым планавалася на 2022 год (132,47 мільёна рублёў).
Для параўнання: У законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год» сума запланаваных даходаў ад штрафаў складала 88,98 мільёна рублёў.
А вось у даходнай частцы рэспубліканскага бюджэту на 2020 год планавыя паступленні ад штрафаў былі блізкія да ўзроўню 2022 года — 120,82 мільёна рублёў.
![Бюджэт-2023: Дэфіцыт у 3,1 млрд рублёў «Адмоўны рост». Бюджэт Беларусі на 2023 год запланаваны з дэфіцытам у 3,1 млрд рублёў](/img/v1/images/_hroszy___bank___infljacyja___depazit__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__2__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, у пачатку гэтага года быў апублікаваны закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год». Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2023-м плануюцца ў памеры 33,36 мільярда рублёў. Выдаткі складуць 36,54 мільярда рублёў. Памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2023 год устаноўлены ў суме 3,17 мільярда рублёў. Дакумент прадугледжвае, што галоўным артыкулам паступленняў грашовых сродкаў стануць падатковыя даходы, а асноўныя выдаткі будуць звязаныя з агульнадзяржаўнай дзейнасцю, а таксама фінансаваннем нацыянальнай эканомікі.
![Рэспубліканскі бюджэт: якую цану прыйдзецца заплаціць Беларусі за «бязвыплатную дапамогу»? Рэспубліканскі бюджэт: якую цану прыйдзецца заплаціць Беларусі за «бязвыплатную дапамогу»?](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)