У Беларусі і Расіі адклалі пачатак валютных таргоў
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы сёння пачнуцца на гадзіну пазней.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
«Паведамляем, што сёння, 28.02.2022, таргі замежнымі валютамі пачнуцца ў 11.00», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Раней таргі на БВФБ пачыналіся а 10-ай.
Раней Банк Расіі таксама адклаў пачатак сённяшніх асноўных таргоў на Маскоўскай біржы. Рашэнне аб іх будзе прымацца ў 13 гадзін. Пры гэтым таргі могуць адкрыцца а 15-й гадзіне. Рэгулятар таксама часова забараніў выконваць даручэнні ад нерэзідэнтаў па здзелках з акцыямі расійскіх кампаній. Пры гэтым валютныя таргі на біржы пачнуцца а 10-й раніцы.