Таргі: долар вырас да 3,03 беларускага рубля, еўра да 3,39

Беларускі рубель моцна абрынуўся на таргах 28 лютага.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

На пачатку таргоў у Мінску 28 лютага долар вырас на 27 капеек (амаль 10 працэнтаў) да 3,0350 беларускага рубля.
Еўра расце на 30 капеек (9,8 працэнта) да 3,39 беларускага рубля. Гэта яго абсалютны рэкорд.
Расійскі рубель расце на 0,89 капейкі да 3,3067 беларускага за 100 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: долар — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322
Таксама сёння стала вядома, што Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання да 12 працэнтаў гадавых (была 9,25).