У цягніках гарадскіх ліній перасталі працаваць карты банкаў-нерэзідэнтаў

У цягніках гарадскіх ліній Беларускай чыгункі больш нельга аплаціць праезд картамі Visa і Mastercard, выпушчанымі банкамі-нерэзідэнтамі.

gorodskie_linii.jpg


Таксама не працуе аплата з мабільных прылад з дапамогай тэхналогіі NFC, піша REFORM.by.

Карты беларускіх банкаў па-ранейшаму прымаюцца да аплаты без абмежаванняў.

Нагадаем, Visa і Mastercard заявілі аб санкцыях у дачыненні да Расіі і Беларусі з-за вайны ва Украіне. Цяпер карты гэтых плацежных сістэм, выпушчаныя ў Беларусі, не працуюць за межамі Беларусі, а карты, выпушчаныя за мяжой, не працуюць на тэрыторыі краіны.

Раней аналагічныя збоі адбыліся ў працы мінскага метрапалітэна.