З «Савушкіна» зняты санкцыі

Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі. Як паведамляе прэс-служба ведамства, адноўленыя пастаўкі ў Расію прадукцыі кампаній «Малочныя горкі», Рагачоўскага малочна-кансервавага камбінату і брэсцкага «Савушкин продукт».

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Удакладняецца, што рашэнне прынятае з улікам перамоваў з беларускім бокам, а таксама пасьля атрымання гарантый з боку намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандра Субоціна.
Умовай адмены абмежаванняў на ўвоз гэтай прадукцыі ў Расію застаецца рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю.
Напярэдадні Свабода паведамляла, што Рассельгаснагляд абвясьціў пра абмежаванні ад 18 жніўня для прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў, у ліку якіх вытворца знакамітай рагачоўскай згушчонкі і нядаўна ўганараваны прэзідэнцкім сцягам флагман малочнай прамысловасці «Савушкин продукт». У асартыменце абодвух вытворцаў былі выяўленыя рэшткі антыбіётыкаў.
Тым часам блізу дзясятка беларускіх перапрацоўчых заводаў застаюцца ў Расіі пад часовай забаронай або на ўзмоцненым санітарным кантролі.
Паводле «Радыё Свабода»