Абаронцы Курапатаў вылічылі вандала
Актывісты абароны Курапатаў адмыслова падалі інфармацыю, што ў
суботу вывозяць лаву Клінтана — і арганізавалі засаду на вандала, — піша
ў фэйсбуку Анатоль Наўмовіч са спасылкай на тэлеграм-канал Абароны Курапатаў.

"Вандал клюнуў. Падышоў да разбітай лавы. Тады актывісты з розных кропак рушылі на перахоп вандала, той пабег на прыпынак у бок крыжа Пакутаў. Дагнаць амаль паспелі, але ён "даў па газах" і ледзь не збіў на МКАД аднаго з актывістаў. Нумар аўтамабіля зафіксаваны. Па апісанню чалавеку за 50 год, і ён падобны на апісанне аднаго з правакатараў, заўважаных раней".
Інфармацыю спраўдзіла ўдзельніца варты Ганна Шапуцька. У хуткім часе актывісты абяцаюць апавясціць, якімі былі вынікі ўзаемадзеяння з міліцыяй.
Нагадаем, цягам апошняга тыдня лаву Клінтана ў Курапатах разбівалі двойчы.