“Адпусціце іх на свабоду!”
Больш за 5 тысяч чалавек падпісаліся ў інтэрнэце за вызваленне палітвязняў у Беларусі. Гэту акцыю ініцыявала дачка зняволенага Міколы Статкевіча, якая жыве ў Германіі. Назва акцыі «Lasst sie frei» перакладаецца «Адпусціце іх на свабоду». Пад заклікам неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі паставілі свае прозвішчы на інтэрнэт-старонцы www.lasst-sie-frei.de людзі з розных сфер.
Больш за 5 тысяч чалавек падпісаліся ў інтэрнэце за вызваленне палітвязняў у Беларусі. Гэту акцыю ініцыявала дачка зняволенага Міколы Статкевіча, якая жыве ў Германіі.
Назва акцыі «Lasst sie frei» перакладаецца «Адпусціце іх на свабоду». Пад заклікам неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі паставілі свае прозвішчы на інтэрнэт-старонцы www.lasst-sie-frei.de людзі з розных сфер.
Сярод іх, як паведамілі германскія СМІ, прадстаўнікі ўсіх нямецкіх партый і ўсе кіраўнікі фракцый у парламенце, акцёры і мастакі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.
На днях сюжэты пра Беларусь і Кацярыну Статкевіч выйшлі на нямецкім тэлебачанні і радыё. Буйнейшая тэлерадыёкампанія ARD паказала рэпартаж 3 лютага на канале ВR у прайм-тайм (18.00). Сюжэт пра зняволеных і лёс Міколы Статкевіча прагучаў таксама на радыёканале “Bayern 1 і навінным радыёканале “Bayern 5 aktuell.
У радыёэфіры адзначылі, што ў СІЗА КДБ, празваным “амерыканкай, разам з Міколам Статкевічам застаюцца многія лідары апазіцыі. Яго дачка “моцна непакоіцца за здароўе свайго бацькі. Паколькі ходзяць чуткі аб катаваннях і прымяненні псіхатропных сродкаў для атрымання ад зняволеных прызнаўчых паказанняў.
“Больш за ўсё мяне непакоіць тое, што я нічога не ведаю, што зараз адбываецца з маім бацькам, — сказала Кацярына ў інтэрв’ю тэлеканалу ВR. — Існуе поўная інфармацыйная блакада паміж бацькам і астатнім светам. І гэта няведанне робіць бяссільным. Бездапаможным.
ВR нагадаў, што вечарам 19 снежня тысячы людзей выйшлі на мірную дэманстрацыю супраць Лукашэнкі, супраць фальсіфікацыі выбараў. Але яна была жорстка задушана міліцыяй і працаўнікамі спецслужб.
“З іншага боку, я баюся, бо даводзіцца чуць страшныя рэчы аб гэтай спецыяльнай турме і аб метадах КДБ. Ці катуюць там ці ж больш не, даведваешся напэўна толькі тады, калі знаходзішся там. Можна толькі спадзявацца, што іх там не катуюць, — заявіла Кацярына Статкевіч.
Нямецкія журналісты распавялі, што арганізацыю “Міжнародная амністыя таксама хвалюе лёс зняволеных. Бо з турмы на волю не паступае практычна ніякай інфармацыі. “Некаторыя зняволеныя падчас затрымання былі моцна збітыя, і мы дагэтуль не ведаем, у якім стане яны ў дадзены момант знаходзяцца. Гэта датычыцца і спадара Статкевіча, — падкрэсліла прадстаўніца арганізацыі Імке Дзірсэн.
А Марылуізе Бек, каардынатарка ўсходнееўрапейскай палітыкі фракцыі “Саюз 90/Зялёныя, адзначыла ў інтэрв’ю: “Гэта проста розуму недаступна, што ў самым цэнтры Еўропы правы народа так нахабна топчуцца. І здзяйсняюцца такія злачынствы супраць чалавечнасці. І гэта павінна ўсіх нас датычыцца.
Кацярына Статкевіч жыве ў Германіі з 2002 года. Яна працуе на “Audi у баварскім горадзе Інгальштадт і піша доктарскую дысертацыю па вытворчасці і лагістыцы. Сваімі выступамі ў СМІ і акцыяй па зборы подпісаў у інтэрнэце яна дамагаецца і вызвалення свайго бацькі.