Афіцыйны прафсаюз «Беларуськалія» збірае грошы на дапамогу «Наваросіі»
Беларускія шахцёры збіраюцца дапамагчы «шахцёрам Данбаса» берцамі, цёплай формай, камуфляванымі футболкамі, цяльняшкамі, карэматамі і спальнікамі.
Акцыю дапамогі «абаронцам шахцёрскага Данбасу» вырашыў правесці афіцыйны прафсаюз Беларуськалія — «Белхімпрафсаюз».
Як паведаміў "Радыё Свабода" старшыня прафсаюзу Ігар Навумовіч, да іх звярнулася беларуская філія фонду «Сваіх не кідаем», які «акрэдытаваны ў Мінску». Прафсаюз абмеркаваў гэты зварот на сходзе і вырашыў арганізаваць акцыю дапамогі.
Сярод спісу рэчаў, якія збірае Фонд дапамогі, — прыцэлы начнога бачання, дальнамеры, цеплавізары, амуніцыю.