Актывісты БХД даслалі чыноўнікам 400 подпісаў за льготны праезд для пенсіянераў
Актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” даслалі 4 жніўня ў Палату прадстаўнікоў, Савет міністраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва ды Мінгарвыканкам каля 400 подпісаў за вяртанне льготнага праезду для пенсіянераў.
Зварот выкліканы недастатковай сацыяльнай падтрымкай пенсіянераў з боку дзяржавы ва ўмовах цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне. У асноўным адзіная крыніца даходу — пенсіі, памеры якіх даўно адсталі ад узроўню цэн на сацыяльна значныя прадукты харчавання, тавары і паслугі. Большасць пенсіянераў у гэты цяжкі час чакаюць ад дзяржавы сацыяльнай падтрымкі, якая ў цяперашні час практычна адсутнічае.
«Мы лічым, што 50% зніжка на праезд у гарадскім транспарце для пенсіянераў павінна быць адноўлена. З аднаго боку, без вялікіх бюджэтных выдаткаў гэтая мера істотна
падтрымае беларускіх пенсіянераў, з другога — у хоць нейкай ступені наблізіць іх статус да статусу пенсіянераў суседніх Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі. У Расіі таксама пенсіянерам даецца
льгота ў 50% пры аплаце камунальных паслуг, бясплатны выраб зубных пратэзаў і іншае. На жаль, наша заканадаўства падобных льгот для ветэранаў працы не прадугледжвае, і гэта становішча павінна быць
выпраўлена», — адзначыла кіраўнік Сіньёрскай структуры аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Наталля Маразевіч.