Амаль дзве сотні мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з боку Беларусі
За мінулыя суткі 186 мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву і Польшчу з боку Беларусі, піша reform.by са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
У Польшчу 23
верасня спрабавалі незаконна трапіць 90 замежнікаў. Сярод іх — грамадзяне Малі,
Турцыі, Туркменістана.
Былі затрыманыя
тры памагатыя. На ўчастку Чаромха расіец перавозіў грамадзяніна Емена, на
ўчастку Мельнік трох еменцаў перавозіў беларус, у Нарэўцы грамадзянін
Афганістана перавозіў пяцёх сваіх суграмадзян.
На літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 96 мігрантаў.
Міграцыйны крызіс трывае на межах Беларусі з ЕС. Штодзень памежнікі Польшчы і Літвы (часам і Латвіі) спыняюць нелегалаў, якія імкнуцца ў Еўропу пры патуранні і нават садзейнічанні лукашэнкаўскага рэжыму.